WWW.LI.I-DOCX.RU
БЕСПЛАТНАЯ  ИНТЕРНЕТ  БИБЛИОТЕКА - Различные ресурсы
 

«Тэма ўрока: “Тут і нешта і надзвычайнае ёсць, і не разгаданае нікім.” Узаемасувязь з раней атрыманымі ведамі: вучні ведаюць змест народнай легенды “Нарач”, ...»

Тэма ўрока: “Тут і нешта і надзвычайнае ёсць, і не разгаданае нікім…”

Узаемасувязь з раней атрыманымі ведамі: вучні ведаюць змест народнай легенды “Нарач”, літаратурнай легенды “Ля вогнішч начлежных” (М. Танк); ведаюць характарытыку і знешняе апісанне, галоўных герояў твораў

Мэта ўрока ( на мове настаўніка) : мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць ведаць:

Адрозненне паміж народнай легендай “Нарач” і літаратурнай – “Ля вогнішч начлежных” у спосабах паказу характараў галоўных герояў;

змогуць даць адказ на ключавое пытанне;

умець: параўноўваць творы па вызначаных крытэрыях(выбіраць тэкставую інфармацыю, ствараць вобразныя асацыяцыі); аналізаваць спосабы выяўлення аўтарскай пазіцыі;

Задачы асобаснага развіцця: садзейнічаць далейшаму развіццю ўмення ўспрымаць літаратурны твор на эмацыянальна-вобразным узроўні, прымаць пазіцыю і аргументаваць яе пры правядзенні дыскусіі; сродкамі матэрыялу ўрока аказаць уплыў на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай і калектыўнай навучальнай дзейнасці.

Мэта ўрока (на мове вучня): вы зможаце

вызначыць агульнае і адметнае ў легендзе “Нарач” і “Ля вогнішч начлежных”;

запоўніць табліцу, у якой параўноўваюцца гэтыя дзве легенды па 6 крытэрыях;

даведаецеся, ці з’яўляецца літаратурная легенда М. Танка “Ля вогнішч начлежных” плагіятам.

НАШТОБУЗУ:

1. Удакладню аўтарства легенд;



2. Вызначу адрозненні і падабенствы легенд па 6 крытэрыях падчас працы ў групах;

3. Буду ведаць, што такое плагіят;

4. Змагу сказаць, ці з’яўляецца легенда Максіма Танка плагіятам.

Ключавое пытанне: Ці можна назваць літаратурную легенду М.Танка плагіятам? (КП было ўзята з метадычнай распрацоўкі Г.А. Сухавай)Дзейнасць настаўніка Дзейнасць вучняў

Этап І. Арганізацыйны.

Прадукт этапу:

- псіхалагічная настроенасць на ўрок.

Задачы этапу:

- стварыць добразычлівую рабочую атмасферу, арганізаваць ўвагу вучняў; наладзіць кантакт з аўдыторыяй.

1.1 Вітанне. Добры дзень, мае юныя сябры! Рада вітаць вас, паважаныя госці! Дзеці, звярніце ўвагу: на нашым уроку сёння шмат настаўнікаў, якія пра вас нічога не ведаюць. Давайце раскажам ім пра сябе.

1.2 Гульня “Дэкларацыя самакаштоўнасцей”

Я вучуся ў 5”Б” класе;

У мяне шмат сяброў;

Я люблю быць адзін;

Я такі, як усе;

Я люблю гуляць у камп’ютарныя гульні;

Я люблю чытаць кнігі;

Па беларускай літаратуры ў мяне за чвэрць “9“, “10” балаў

“7” – “8” балаў

Я выканаў дамашняе заданне

1.1 Вітаюцца

1.2 Устаюць ці сядзяць

2.Этап ІІ.Падрыхтоўка вучняў да працы на асноўным этапе ўрока

Прадукт этапу:

- усведамленне вучнямі тэмы і мэт урока.

Задачы этапу:

забяспечыць разуменне і ўсведамленне вучнямі тэмы і мэт ўрока.

2.1 Падвожу да вызначэння тэмы ўрока

2.2 Прапаную паглядзець на тэставыя заданні (Дадатак “Тэставыя заданні”), якія трэба будзе выканаць у канцы ўрока і сігнальнымі карткамі паказаць, хто зможа ўжо выканаць, а каму трэба папрацаваць, каб атрымаць жаданую адзнаку.

2.3. Звяртаю ўвагу, якія балы могуць набыць вучні, выканаўшы тэставыя заданні.





2.4. Таксама тлумачу, што прадуктам нашай дзейнасці стане табліца “Параўнальная характарыстыка народнай і літаратурнай легенды”

2.5. Звяртаю ўвагу на НАШТОБУЗУ:

1. Удакладню аўтарства легенд;

2. Вызначу адрозненні і падабенствы легенд па 6 крытэрыях падчас працы ў групах;

3. Буду ведаць, што такое плагіят;

4. Змагу сказаць, ці з’яўляецца легенда Максіма Танка плагіятам.

2.6 Звяртаю ўвагу на ключавое пытанне:Ці можна назваць літаратурную легенду М.Танка плагіятам? 2.1 Адказваюць на пытанне

Запісваюць тэму ўрока ў сшыткі

2.2. Працуюць з тэставым заданнем, вызначаюць над чым будуць працаваць (такім чынам самі агучваюць мэты ўрока)

2.3 Успрымаюць правілы ацэньвання сваёй работы на ўроку.

2.5 Усведамляюць крытэрыі паспяховай працы (НАШТОБУЗУ).

Этап ІІІ. Засваенне новых ведаў.

Прадукт этапу:

- веданне вучнямі змест і аўтарства твораў

Задачы этапу:

- стварыць умовы для матывацыі вучняў да пазнавальнай дзейнасці, умення даказаць свае меркаванні.

3.1 Работа ў пары

Звяртаю ўвагу на лісты “Пазнай твор”(Дадатак “Пазнай твор”). Прапаную прачытаць дадзеныя ўрыўкі і пазнаць твор, адказы аргументаваць.

3.2 Удакладняю адказы ў 6 чалавек(3 – 1 варыянт, 3 – 2 варыянт (Прынцып “непадымання рукі”)

3.3 Прапаную запоўніць апошні і трэці радок ў табліцы 3.1 Чытаюць урывак і адказваюць на пытанне сваёй пары: спачатку 1 варыянт 2-му, потым наадварот.

3.2 Зачытваюць і даказваюць.

Запаўняюць табліцу на лістах

Этап ІV. Засваенне новых ведаў.

Прадукт этапу: усведамленне адрозненняў і падабенстваў у творах.

Задачы этапу:арганізаваць мэтанакіраваную адукацыйную дзейнасць вучняў, стварыць сітуацыю творчых разважанняў з мэтай вырашэння праблемы ўрока.

4.1 Для вырашэння пытанняў урока арганізую групавую работу, інфармую аб правілах выканання задання.

1ГРУПА працуе над праблемай “Сюжэт твора”.

АПОРА: планы да твораў, змест твораў

2ГРУПА працуе над праблемай “Апісанне знешнасці Найрыты і Галіны”.

АПОРА: праект “Галіна – галоўная гераіня твора”, змест легенды “Нарач”.

3 ГРУПА працуе над праблемай “Апісанне знешнасці Андрэя і Васіля”.

АПОРА: праект “Васілёк – галоўная герой твора”, змест легенды “Нарач”.

4 ГРУПА працуе над праблемай “аднолькавае і рознае ў характарах Барыны і пана”.

АПОРА: праект “Барына – адмоўны герой твора”, змест легенды “Нарач”

5 ГРУПА працуе над праблемай “Рысы характараў Андрэя і Васіля”.

АПОРА: праект “Васілёк – галоўная герой твора”, ліст з расказам Андрэя пра сябе, змест легенды “Нарач”

6 ГРУПА працуе над праблемай “Рысы характараў Найрыты і Галіны”.

АПОРА: праект “Галіна – галоўная гераіня твора”, змест легенды “Нарач”, ліст з расказам Найрыты пра сябе.

4.2. Слухаю выказванні вучняў, падкрэсліваю асноўныя думкі выступленняў, выказваю ацэначныя меркаванні.

Прадстаўнікі груп вывешваюць канчатковыя варыянты (такім чынам на дошцы з’яўляецца табліца “Параўнальная характарыстыка народнай і літаратурнай легенды”)

4.3. Высвятляю, ці ведаюць вучні, што такое ПЛАГІЯТ. Прапаную зачытаць тлумачэнне гэтага слова са слоўніка.

Высвятляем адказ на ключавое пытанне.

4.1 Працуюць у групе. абмяркоўваюць, адзначаюць неабходную інфармацыю

4.2. Прадстаўнікі груп прымацоўваюць свае варыянты ў табліцу. Абараняюць меркаванні групы. Усе астанія вучні запаўняюць табліцы на месцах (дома ім трэба будзе ўклеіць іх у сшытак)

4.3 Звяртаюцца да слоўніка. Робяць вывады.

V этап. Абагульненне і сістэматызацыя па тэме ўрока (5 хвілін).

Прадукт этапу: рашэнне выніковага тэставага задання.

Задача: стварыць сітуацыю творчага пошуку.

Калі не паспяваем на ўроку – пераношу этап у Д/З

5.1.Прапаную вучням рашыць тэставае заданне выніковага кантролю 5.1.Фармулююць і запісваюць адказы.

VІ этап. Рэфлексія, дамашняе заданне.

Прадукт этапу:

- усведамленне вучнямі важнасці супольнай дзейнасці на ўроку.

Задачы этапу:

- стварэнне ўмоў для абагульнення вучнямі падзей, пачуццяў, якасцей, садзейнічанне асэнсаванню, ацэньванню вучнямі ступені дасягнення мэт урока;

- забяспечванне разумення вучнямі мэты і зместу выканання дамашняга задання;

- якасная ацэнка працы класа і асобных вучняў.

6.1. Прапаную запісаць дамашняе заданне:

1 варыянт.(калі не паспеем на ўроку)Рашыць тэставае заданне выніковага кантролю.

2 варыянт. Скласці сінквейн з першым словам НАРАЧ 6.1. Усведамляюць і запісваюць дамашняе заданне.

Похожие работы:

«Урок по теме "Правильные многоугольникиЦели урока: образовательная: познакомить учащихся с понятием и видами правильных многоугольников, с некоторыми их свойствами; научить пользоваться формулой для вычисления угла правильного многоугольникаразвивающая: развитие познавательной активно...»

«Приложение 1 к решению Совета депутатов Одинцовского муниципального района Московской области от 12.03.2013 № 25/22ПОРЯДОК СОДЕРЖАНИЯ ЗЕЛЕНЫХ НАСАЖДЕНИЙВ ОДИНЦОВСКОМ МУНИЦИПА...»

«Роль класного керівника у реалізації завдань виховної системи НВК А.В. Яковенко, голова МО класних керівників Особливе місце серед сучасних навчальних закладів України посідає малокомплектна школа, яка має свої специфічні умови організації виховного процесу та життєдіяльності в цілому. Вона є культурним центро...»

«ЛЮДИНА ПОЧИНАЄТЬСЯ З ДОБРА Мета: поглибити знання учнів про чуйність і доброту до дорослих і товаришів;формувати моральні уявлення і почуття; збагачувати мову учнів новими словами; розвивати вміння узагальнювати і висло...»

«АВТОРСЬКИЙ КОЛЕКТИВ Дошкільний навчальний заклад (ясла-садок ) №8 "Дзвіночок" Костенко Ірина Григорівна Шелудько Олександра Андріївна Посада: вихователь Посада: вихователь 3293201190863Освіта: вища Освіта: вища-5012178496 Профіль музею: пізнавальний.Мета: Ознайомити дошкільників з професі...»

«УТВЕРЖДАЮ Директор государственного учреждения образования "Заспенская средняя школа" Речицкого района Т.Г.Разумец План работы физкультурнооздоровительной игровой площадки в летний период 2017 года с 17.00 – 20.00 № Мероприятия Дата проведения Ответственный ИЮНЬ 1 Спортландия "Все на старт!" 01.06.2017 Душен...»

«Кормишина Е. А. (г. Ульяновск)ТЕОРЕТИЧЕСКИЕ ОСНОВЫ ИЗУЧЕНИЯ ВНУТРИКОРПОРАТИВНЫХ КОММУНИКАЦИЙ Адрес для обсуждения доклада: http://vk.com/topic-78986453_30922460 В последнее время, крупные компании и организации стали менять свою организационную политику и всё больше внимания уделять такому важному ресурсу как внутр...»

«УТВЕРЖДЕНА постановлением администрации Охотского муниципального района от №МУНИЦИПАЛЬНАЯ ПРОГРАММА "Развитие внутреннего и въездного туризма в Охотском муниципальном районе на 2015 – 2020 годы" Паспорт муниципальн...»

«ПОЛОЖЕНИЕ о VI Международном конкурсе камерного пения имени Георгия Свиридова1.Цели конкурса Проведение VI Международного конкурса камерного пения имени Георгия Свиридова (далее Конкур...»

«Олимпиадная работа по КТНД.4кл. 1-тур 24.12.2013г1.Как называется наша страна?_2.Что вы о ней знаете? (какова площадь Дагестана?) 3.Как называется главный город нашей страны? 4. В каком селе мы живём? 5 Какова площадь Дагестана и численность его населения?_ _ 6.Чем за...»








 
2017 www.li.i-docx.ru - «Бесплатная электронная библиотека - различные ресурсы»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.